Сёння - 265-я ўгодкі з Дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі
4 лютага афіцыйныя ўлады Брэстчыны ўрачыста адзначаюць 265-я ўгодкі з Дня нараджэння вядомага ўраджэнца Берасцейшчыны, нацыянальнага героя Польшчы і ЗША, ганаровага грамадзяніна Францыі, кіраўніка нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года на тэрыторыі Польшчы, Беларусі, Літвы і Украіны Тадэвуша Касцюшкі, паведамляе сайт Брэсцкага аблвыканкама.
Ва ўрачыстасцях, плануюць узяць удзел прадстаўнкі выканаўчай улады вобласці і раёнаў, прадстаўнікі грамадскасці вобласці, дэлегацыя Польскага фонду імя Тадэвуша Касцюшкі, старшыня Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА Уладзімір Шчасны, прадстаўнікі дыпмісій краін, з якімі быў звязаны лёс Касцюшкі.
Афіцыйнымі ўладамі запланавана ў 12:00 ускладанне кветак да мемарыяльнага знаку Касцюшкі каля Дома-музея змагара "Мірачоўшчына", у Івацэвіцкім раёне.
Затым дэлегацыі і гасці наведаюць Дом-музей Касцюшкі, дзе запланаваны прагляд відэафільма.
Пасля гэтага для гасцей будзе праведзена экскурсія па Косаўскаму палацава-паркаваму ансамблю.