Сёння — 30-годдзе смерці Уладзіміра Высоцкага

Сёння спаўняецца 30 год з дня смерці Уладзіміра Высоцкага, савецкага акцёра, паэта і барда, які мае беларускія карані. Род Высоцкіх паходзіць з мястэчка Сялец на Пружаншчыне. Уладзімір Высоцкі нарадзіўся ў Маскве ў сям’і ваеннага. Вядомасць яму прынесла праца ў маскоўскім Тэатры на Таганцы, а таксама шматлікія ролі ў кіно, сярод якіх працы ў фільмах “Служылі два таварышы”, “Кепскі добры чалавек”, “Месца сустрэчы змяніць нельга”.