Сёння адбудзецца перфоманс у падтрымку вуліцы Быкава ў Мінску

Сёння кампанія "Гавары праўду" рыхтуе перфоманс у падтрымку вуліцы Васіля Быкава ў Мінску. Акцыя адбудзецца у 13 гадзін на перасячэнні вуліц Ульянаўскай і Свярдлова.

Яшчэ 7 траўня лідэр кампаніі "Гавары праўду!" Уладзімір Некляеў прапанаваў пераназваць сталічную вуліцу Ўльянаўская ў вуліцу Васіля Быкава. Было сабрана больш 100 тысяч подпісаў, аднак улады не жадаюць падтрымаць ініцыятыву.