Сёння адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Уладзіміра Мацкевіча

Вось што распавёў пра сваю кнігу ў жывым эфіры Еўрарадыё Уладзімір Мацкевіч:

"Кніжка ўтрымлівае ў сабе разважанні з нагоды таго, што мы жывем у той час, калі не проста пераасэнсоўваецца гісторыя нацыі і краіны, а некалькі разоў перапісваецца. І вось як з пункту гледжання метадалогіі гісторыі і ўвогуле — метадалогіі навукі ставіцца да тагога перапісвання".

Мацкевіч таксама адзначыў, што адна з тэзаў кнігі — гэта тое, што кожнае пакаленне людзей заўсёды пераацэньвае гісторыю, "дзеля будычыні".

Акрамя прэзентацыі кнігі таксама адбудзецца дыскусія пра сучасную беларускую культуру.