Сёння адбудзецца "Рок-каранацыя"
Сёлета "Рок-Каранацыя" спраўляе 15-годдзе. Цырымонія пройдзе традыцыйна ў КЗ "Мінск".
Спачатку "Рок-Каранацыю-2010" планавалася правесці ў Палацы спорту, але заснавальнік і прадзюсар цырымоніі Юры Цыбін адмовіўся ад гэтай ідэі — занадта высокі кошт арэнды. Цырымонія пройдзе традыцыйна ў КЗ "Мінск".
Запланаваны выступы гуртоў Neuro Dubel, "Крама", N.R.M., "БЕЗ БИЛЕТА", Drum Ecstasy, "Палац", KRIWI, Rasta, "Сузор’е". Дзею мае ўпрыгожыць пластычны тэатр "ІнЖэст" Вячаслава Іназемцава.