Сёння адбудзецца суд на сябрам Партыі БНФ Кастусём Грахавым
Моладзевага актывіста Партыі БНФ Канстанціна Грахава затрымалі ўчора ў цэнтры Мінска супрацоўнікі спецназу.
У яго торбе было знойдзена 100 налепак з заклікам да ўдзелу ў “Еўрапейскім маршы”, запланаваным на 14 кастрычніка.
Грахаў быў дастаўлены ў Цэнтральны РУУС. Як паведаміў затрыманы, на яго быў складзены пратакол паводле за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.
Актывісту паведамілі, што ноч ён правядзе ў спецпрымальніку-размеркавальніку на вуліцы Акрэсціна, а суд, верагодна, адбудзецца ў панядзелак раніцай у будынку суда Цэнтральнага раёна.
БелаПАН