Сёння адкрыецца выстава Салідарнасці

Адкрыццё прызначанае на 19 студзеня — роўна праз месяц пасля тых падзей, якія завяршылі прэзідэнцкую выбарчую кампанію ў Беларусі.

На выставе будуць прадстаўленыя фота, якія адлюстравалі, як адбываўся збор рэчаў і ахвяраванняў, падрыхтоўка перадачаў, а таксама паштоўкі і многае іншае.

Як паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна", выстава адкрыецца 19 студзеня ў памяшканні сядзібы БНФ па вул. Машэрава, 8.