Сёння адкрываецца XII Міжнародная выстава 'СМІ ў Беларусі'
У ёй будуць прадстаўленыя больш за 800 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы і Кітая. Выстава пройдзе ў Нацыянальным выстаўным цэнтры 'Белэкспа' з 28 красавіка па 1 траўня. У рамках выставы штодня будуць адбывацца прэзентацыі друкаваных выданняў, тэле- і радыёканалаў, Інтэрнэт-сайтаў, а таксама творчыя сустрэчы, гульнявыя конкурсныя праграмы, майстар-класы і рынг-дыспуты. Наведвальнікі змогуць атрымаць кансультацыі адмыслоўцаў.
Увечары ў першы дзень працы выставы ў Палацы Рэспублікі адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў IV Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ 'Залатая Літара', адзначае агенцтва "Минск-новости".