Сёння адзначаецца Дзень Перамогі

Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 63 гады таму кіраўніцтва нямецкага Трэцяга Рэйху падпісала капітуляцыю.  У Мінску на сёння запланавана шэсце ветэранаў і ўскладанне вянкоў да помніка на Плошчы Перамогі. Увечары адбудзецца святочны салют.

Дарэчы, у гэты ж дзень святкуюць і ў некаторых іншых краінах былога Савецкага Саюза. А вось ЗША, Вялікабрытанія і большасць краінаў Заходняй Еўропы адзначаюць свята 8 траўня, бо капітуляцыя была падпісаная 8 траўня ў 22 гадзеіны 43 хвіліны па берлінскім часе. Па маскоўскім часе тады было ўжо 9 траўня. Адсюль і пайшлі разыходжанні ў датах.

Між іншага, хаця ў Савецкім Саюзе 9 траўня адразу стала святам, але выхадным днём яно стала толькі ў 1965 годзе.