Сёння адзначаецца Дзень прадухілення эксплуатацыі навакольнага асяроддзя
Міжнародны дзень прадухілення эксплуатацыі навакольнага асяроддзя падчас вайны і ўзброеных канфліктаў адзначаецца сёння ў свеце. Ён быў уведзены ў 2001 годзе Генеральнай асамблеяй ААН. Прымаючы гэтае рашэнне, ААН улічвала, што страты, якія ўчыняюцца навакольнаму асяроддзю падчас узброеных канфліктаў, прыводзяць да пагаршэння стану экасістэмаў і прыродных рэсурсаў на працяглы перыяд і нярэдка закранаюць не толькі адну дзяржаву і не толькі цяперашняе пакаленне, інфармуе БЕЛТА.