Сёння адзначаецца Дзень салідарнасці
16 лістапада ў Беларусі адзначаецца Дзень салідарнасці з сем'ямі зніклых і палітвязнямі. Удзельнікі акцыі традыцыйна збяруцца на Кастрычніцкай плошчы Мінску.
Як перадае Радыё "Свабода", з прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду адназначна пра свой удзел у Дні салідарнасці заявіў толькі Андрэй Саннікаў. Яраслаў Раманчук ездзіць па рэгіёнах і не ведае, ці зможа быць увечары ў сталіцы. Па-за межамі краіны знаходзяцца Ўладзімір Някляеў і Віталь Рымашэўскі.
Мікола Статкевіч са сваім удзелам яшчэ вызначаецца, а Рыгор Кастусёў заявіў, што ён супраць таго, каб выкарыстоўваць тэму зніклых дзеля нейкіх сваіх мэтаў. Алесь Міхалевіч паведаміў, што ніводнага разу не браў удзелу ў Дні салідарнасьці і сёння не плануе ўдзельнічаць у акцыі.