Сёння адзначаецца Дзень шахцёра
Дзень шахцёра адзначаецца 29 жніўня ў Беларусі. Урачыстыя мерапрыемствы з гэтай нагоды пройдуць у горадзе шахцёраў — Салігорску. Яны, дарэчы, будуць доўжыцца тры дні. Першы тэлеканал нагадвае, што прадпрыемства "Беларуськалій" — адзін з найбуйнейшых у свеце вытворца і пастаўшчык калійных мінеральных угнаенняў. Там выпускаецца кожная шостая тона калійных угнаенняў на зямлі.