Сёння адзначаецца дзень святога Патрыка
Кожны ў гэты дзень можа стаць ганаровым ірляндцам — для гэтага трэба далучыцца да традыцыяў святкавання.
17 сакавіка ва ўсім свеце адзначаецца Дзень Святога Патрыка — нацыянальнае ірляндскае свята. Лічыцца, што менавіта святы Патрык прынёс Ірляндыі хрысціянскую веру.
Кожны ў гэты дзень можа стаць ганаровым ірляндцам — для гэтага трэба далучыцца да традыцыяў святкавання: прыняць удзел у парадзе, апрануцца ў зялёную вопратку, упрыгожыць сябе трыліснікам (так званым крыжам Святога Патрыка) і наведаць паб, дзе граюць ірляндскую музыку.