Сёння адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей

1 чэрвеня –– Міжнародны дзень абароны дзяцей. Ён заснаваны ў лістападзе 1949 года рашэннем сесіі Міжнароднай дэмакратычнай федэрацыі жанчын. Першы Міжнародны дзень абароны дзяцей быў праведзены ў 1950 годзе.
Цяпер у нашай краіне жыве больш як 1 млн 785 тысяч дзяцей. Сур'ёзнай праблемай у Беларусі з'яўляецца сацыяльнае сіроцтва. Агульная колькасць дзяцей, якія выхоўваюцца ў дзяржаўных інтэрнатных установах, летась складала больш за 22 тыс. чалавек, інфармуе БелаПАН.