Сёння адзначаецца Міжнародны дзень мытніка

Беларускія мытнікі адзначаюць сваё свята два разы на год — 20 верасня (Дзень беларускага мытніка) і 26 студзеня (Міжнародны дзень мытніка). У гэты дзень у 1953 годзе ў Бруселі адкрылася першая сесія Рады мытнага супрацоўніцтва.

Сённяшні дзень з’яўляецца нагодай для праяўлення міжнароднай салідарнасці мытных службаў усяго свету, прыцягнення ўвагі грамадскасці да значнасці гэтай прафесіі, структуры ў цэлым у эканамічным і сацыяльным развіцці дзяржаў.