Сёння адзначаецца Сусветны дзень котак
Коткі — самыя папулярныя хатнія жывёлы ў свеце. У 10 краінах з найбольшай колькасцю аматараў котак іх пражывае 204 мільёны!
Феліналогія — навука пра котак, сцвярджае, што коткі — разумныя жывёлы, і калі, у адрозненне ад сабак, яны не прыносяць гаспадару кінутую палку, то толькі таму, што "не лічаць патрэбным выконваць загады чалавека".
Своеасаблівым падарункам да свята ўсім коткам, якія пражываюць у Беларусі, стала ўнясенне ў парламент законапраекта "Аб абыходжанні з жывёламі". Закон, які замацоўвае за коткамі і сабакамі права на гуманнае абыходжанне, можа быць прыняты ўжо сёлета.