Сёння адзначаецца Сусветны дзень малітвы жанчын-хрысціянак
Рух жанчын-хрысціянак розных канфесій у гэты дзень моліцца аб надзённых патрэбах усяго свету.
Ужо больш за 100 год у першую пятніцу сакавіка адзначаецца "Сусветны дзень малітвы". Тэксты супольнай малітвы для ўсіх удзельніц руху (жанчыны са звыш 170 краін свету) пішуць прадстаўніцы пэўнай краіны. Сёлета над тэкстамі працавалі хрысціянкі Чылі, паведамляе catholic.by.