Сёння агучанае штармавое папярэджанне ўсім рэгіёнам Беларусі

Кароткачасовыя дажджы і навальніцы пройдуць сёння днём па большай частцы тэрыторыі Беларусі. У асобных раёнах чакаюцца моцныя залевы. Вецер узмоцніцца да 15-20 метраў за секунду.
Як паведамляе тэлеканал СТВ, у сувязі з пагаршэннем надвор'я мінскае ДАІ заклікае кіроўцаў і пешаходаў быць асабліва ўважлівымі на дарогах.