Сёння апошні дзень рэгістрацыі на тэставанне ў рэзервовы дзень
Сёння апошні дзень рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэставанне ў рэзервовы дзень — 4 ліпеня.
Як паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Міністэрства адукацыі Мікалай Фяськоў, рэзервовы дзень вызначаны для тых абітурыентаў, якія падалі заявы на тэставанне, але не паўдзельнічалі ў ім у асноўны дзень з паважных прычынаў.
Допускам на тэставанне ў рэзервовы дзень з'яўляюцца дакументы, якія пацвярджаюць, што прычына пропуску ЦТ у асноўны дзень была сапраўды паважная.
Іх будзе разглядаць спецыяльная камісія.
Калі абітурыент не падаваў заяву на тэставанне ў асноўны дзень, ён не мае права здаваць яго ў рэзервовы.
Сёння дакументы і даведкі ад абітурыентаў прымаюць Брэсцкі тэхнічны універсітэт, Гродзенскі універсітэт імя Янкі Купалы, Віцебскі тэхналагічны універсітэт, Гомельскі тэхнічны універсітэт, Беларуска-Расійскі універсітэт, Беларускі дзяржаўны універсітэт.
Адзіным пунктам правядзення ЦТ у рэзервовы дзень вызначаны Беларускі дзяржаўны універсітэт.
У гэты дзень абітурыент зможа здаць тэставанне толькі па адным прадмеце, бо ўсе іспыты пачнуцца адначасова.
БЕЛТА