Сёння БАТЭ гуляе з "Вентспілсам" у Лізе чэмпіёнаў

Пяціразовы чэмпіён Беларусі па футболе барысаўскі БАТЭ 29 ліпеня ў латвійскім Вентспілсе гуляе з мясцовым клубам — трохразовым чэмпіёнам Латвіі. Гэта першы матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў, нагадвае БЕЛТА. Матч БАТЭ — "Вентспілс" пачнецца ў 18 гадзінаў. У Беларусі ў жывой трансляцыі яго можна пабачыць на тэлеканале "Лад". Пачатак трансляцыі ў 17.55.

У Латвію прыляцелі 18 футбалістаў:
брамнікі — Сяргей Вярэмка, Аляксандр Гутар;
абаронцы — Сяргей Сасноўскі, Ігар Шытаў, Аляксандр Юрэвіч, Арцём Радзькоў, Максім Бардачоў, Уладзімір Ржэўскі;
паўабаронцы — Дзмітры Ліхтаровіч (капітан), Аляксандр Валадзько, Сяргей Крывец, Павел Няхайчык, Аляксандр Паўлаў, Ігар Стасевіч;
нападнікі — Аляксандр Алумона, Максім Скавыш, Віталь Радзівонаў, Аганэс Гааран.

Матч у адказ адбудзецца на гарадскім стадыёне ў Барысаве 5 жніўня і пачнецца ў 19.00 (пачатак тэлетрансляцыі ў 18.50). Перамога ў двухматчавым двубоі з "Вентспілсам" дазволіць БАТЭ выйсці ў заключны раўнд адбору ў групавую стадыю Лігі чэмпіёнаў. Але нават няўдача на наступным этапе дасць футбалістам БАТЭ магчымасць працягнуць еўракубкавы сезон.