Сёння БАТЭ і брэсцкае "Дынама" згуляюць у 1/8 фінала Кубка Беларусі
Апошні матч 1/8 фінала Кубка Беларусі па футболе адбудзецца ў суботу. У Барысаве згуляюць БАТЭ і брэсцкае "Дынама". Пачатак матчу а 16-й гадзіне. Нагадаем, іншыя матчы 1/8 фінала прайшлі ў верасні-кастрычніку. У чвэрцьфінал выйшлі наваполацкі "Нафтан", бабруйская "Белшына", "Гомель", "Мінск", гродзенскі "Нёман", салігорскі "Шахцёр" і сталічны "Партызан".