Сёння Беларусь наведае спікер Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ўладзімір Літвін

Дэлегацыя Вярхоўнай Рады Ўкраіны на чале з яе старшынёй Уладзімірам Літвіным прыбывае сёння ў Беларусь з афіцыйным візітам.
Замежныя госці плануюць сустрэцца з кіраўніцтвам абедзвюх палат парламента: Уладзімірам Андрэйчанкам і Барысам Батурам.

Падчас перамоў плануецца абмеркаваць перспектывы развіцця двухбаковых адносін у міжпарламенцкай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай сферах, а таксама ўзаемадзеянне ў заканадаўчай галіне. Візіт украінскай дэлегацыі працягнецца да 30 чэрвеня.

БЕЛТА