Сёння беларусы ўбачаць поўнае месяцавае зацьменне

Поўнае месяцавае зацьменне адбудзецца ў ноч з 20 на 21 лютага, калі Месяц будзе знаходзiцца ў задыякальным знаку Дзевы.
Пры бясхмарным надвор’i беларусы змогуць убачыць гэту незвычайную астранамiчную з’яву. Частковае месяцавае зацьменне пачнецца ў 3 гадзiны 43 хвiлiны, у 5 гадзiн 4 хвiлiны настане поўнае зацьменне, якое дасягне свайго пiку ў 5 гадзiн 26 хвiлiн i закончыцца ў 7 гадзiн 9 хвiлiн.

БЕЛТА