Сёння — дзень нараджэння Максіма Багдановіча
9 снежня спаўняецца 119 гадоў з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Літаратурны музей паэта адзначае гэтае свята ўскладаннем кветак і ўрачыстай вечарынай. А 12-й гадзіне Літаратурны музей запрашае ўсіх ахвотных узяць удзел ва ўскладанні кветак да помніка паэту, які стаіць ля Опернага тэатру непадалёк ад таго месца, дзе ў 1891-м годзе з'явіўся на свет Максім Багдановіч.
А 16-й у Траецкім прадмесці ў музеі пройдзе літаратурна-музычная імпрэза "Светлыя згадкі" з удзелам літаратараў Анатоля Вярцінскага, Людмілы Рублеўскай, Васіля Зуёнка, а таксама музыкаў Алеся Камоцкага, Яраша Малішэўскага, Алесі Сівохінай, мастакоў Рыгора Сітніцы і Уладзіміра Кожуха.
Уваход у музей у гэты дзень вольны.