Сёння Дзень народзінаў Янкі Купалы
З дня нараджэння аднаго з самых шанаваных беларускіх паэтаў прайшло 132 гады.
Сапраўднае імя Янкі Купалы – Іван Луцэвіч. Ён нарадзіўся 7 ліпеня (па старым стылі 25 чэрвеня) 1882 года ў фальварку Вязынка Вілейскага павета ў сям’і збяднелага шляхціча Дамініка Луцэвіча. Паводле адной з версій, менавіта дата нараджэння стала прычынай выбару творчага псеўданіма паэта.
З нагоды памятнай даты ў сталічным парку Янкі Купалы адбудзецца паэтычны мітынг “Палымянае слова паэта”. А таксама цырымонія ўскладання кветак да помніка паэту. Пачатак у 11.00.