Сёння еўракамісар выступіць з прамовай у Мінску
Еўракамісар па пытаннях аховы здароўя Джон Даллі выступіць 1 лістапада на Міжнародным сімпозіюме па маркетынгу лекавых сродкаў у Мінску, паведамляе прэс-служба Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі.
Даклад еўракамісара прысвечаны еўрапейскім працэдурам аўтарызацыі лекавых сродкаў, а таксама пытанням, звязаным з фармацэўтычным сектарам, яго інавацыйным патэнцыялам. Джон Далі таксама закране пытанне барацьбы са сталеннем насельніцтва і забяспечання адэкватнай падрыхтоўкі да пандэміі.
Пасля мінскага сімпозіюма еўракамісар правядзе перамовы з міністрам аховы здароўя Беларусі Васілем Жарко і міністрам сельскай гаспадаркі Міхаілам Русым, дадае прэс-служба Прадстаўніцтва ЕС.