Сёння каталікі адзначаюць свята Трох Каралёў
Аб’яўленне Пана — урачыстасць, якую Касцёл адзначае 6 студзеня, успамінаючы ў гэты дзень пакланенне мудрацоў з усходу, што прынеслі Дзіцятку Езусу свае дары: золата, ладан і смірну.
Для ўшанавання гэтых трох евангельскіх мудрацоў, якія прыйшлі пакланіцца Хрысту, 6 студзеня ўстаноўлена свята, вядомае ўсім пад назваю Трох Каралёў. Згодна са старажытнай традыцыяй, гаспадар дома ў гэты дзень піша крэйдаю над уваходам у дом ці на дзвярах пачатковыя літары імёнаў трох мудрацоў: К+M+Б і пазначае год. Iмёны каралёў – Каспар, Мелхiёр i Балтазар – у Бiблii не згадваюцца. Яны былi нададзеныя сярэднявечнай каталiцкай традыцыяй. Уласна кажучы, у Евангеллi яны i не называюцца каралямі, але магамi – г.зн. чараўнiкамi, мудрацамi.
Цяпер тры каралі лічацца апекунамі ўсіх вандроўнікаў.