Сёння каталікі адзначаюць Вербніцу

Уваход Iсуса Хрыста ў Iерусалiм, якое ў народзе назвалi Вербная нядзеля або Вербнiца, адзначаюць сёння каталікі. У свеце гэта свята атрымала назву Пальмавая нядзеля.
Яно звязана з евангельскiмi падзеямi. У Евангеллi ад Мацвея, дзе апiсваецца жыццёвы шлях Iсуса Хрыста, паведамляецца пра найвялiкшае з Яго цудаў — уваскрэшанне памерлага чатыры днi таму Лазара.

Назаўтра Iсус прыйшоў у Iерусалiм, жыхары якога сустракалi яго як самага дарагога госця, усцiлаючы дарогу пальмавымi галiнкамi. Хрысцiянская царква надзялiла гэту падзею статусам найвялiкшага свята, якое адзначаецца ў апошнюю перадвелiкодную нядзелю, напярэдаднi страснога тыдня.

Толькi замест пальмавых галiнак славяне, у тым лiку i беларусы, выкарыстоўваюць у сваiх абрадах вярбу, адзначае “Звязда”.