Сёння Мінская дзіцячая чыгунка адкрыла 52-і сезон

Сёння Мінская дзіцячая чыгунка імя К. Заслонава адкрыла 52-і сезон.

У цырымоніі адкрыцца сезону прынялі ўдзел прадстаўнікі адміністрацыі “дарослай” і дзіцячай чыгунак і мінскія школьнікі. Першым цягніком новага сезону кіравалі лепшыя юныя чыгуначнікі.


З траўня па жнівень па дзіцячай чыгунцы будзе курсаваць састаў з шасці вагонаў і цеплавоза серыі ТУ-7А па маршруце: станцыя "Заслонава" – станцыя "Хваёвы Бор" і ў адваротным накірунку.


У траўні чыгунка будзе працаваць па суботах, нядзелях і святочных днях з 11:00 да 18:00. З надыходам школьных летніх вакацыяў рэжым працы зменіцца. Цягнічок будзе хадзіць па серадах і чацвяргах з 11:00 да 14:50; па пятніцах, суботах і нядзелях – з 11:00 да 18:00.


Сёлета дзіцячая чыгунка падпісала З шэрагам мінскіх турфірм дамовы на абслугоўванне турыстычных груп. Акрамя таго, дзіцячая чыгунка арганізуе вясельныя падарожжы.