Сёння на волю павінен выйсці Міхась Пашкевіч
Сёння на волю павінен выйсці дэмакратычны актывіст Міхась Пашкевіч. Яго асудзілі 27 снежня ў судзе Маскоўскага раёну сталіцы за ўдзел ў пікеце 21 снежня каля сцен СІЗА на Акрэсціна ў падтрымку арыштаваных дэманстрантаў. Актывіст АГП адбыў за кратамі 15 сутак.