Сёння па ўсім свеце адзначаецца Дзень леўшуна

У панядзелак ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень леўшуна. Ён быў заснаваны ў 1984 годзе па ініцыятыве Міжнароднай канфедэрацыі ляўшуноў і закліканы прыцягнуць увагу чалавецтва да неабходнасці ўлічваць інтарэсы ляўшуноў пры карыстанні рознымі прадметамі.  Па статыстыцы, каля 10% чалавецтва – леўшуны. Іх колькасць паступова зніжаецца з узростам: сярод 20-гадовых леўшуноў – 13%, а сярод 80-гадовых – менш за 1%. Часцей за ўсё леўшуны нараджаюцца ў другой палове года, а радзей за ўсё ўвесну.

Калі абодва бацькі праўшуны, верагоднасць нараджэння ў іх леварукага дзіцяці складае ўсяго 2%. Калі адзін з бацькоў ляўша, "рызыка" падвышаецца да 17%. У абодвух леварукіх бацькоў дзеці-леўшуны з'яўляюцца ў 46% выпадкаў.

Стаўленне да ляўшуноў у мінулым было розным. Так, старажытныя інкі лічылі, што быць леўшуном – вялікае шчасце, а вось у Японіі муж мог развесціся з жонкай, даведаўшыся, што яна піша левым рукой.

Сярод знакамітых леўшуноў – Цэзар, Напалеон, Аляксандр Македонскі, Уінстан Чэрчыль, Фідэль Кастра, Леанарда да Вінчы, Чарлі Чаплін, Альберт Эйнштэйн, Ісак Ньютон.