Сёння пачаў дзейнічаць Мытны кодэкс Мытнага саюза
Мытны кодэкс Мытнага саюза ад 6 ліпеня пачынае дзейнічаць на тэрыторыі Беларусі, Расіі і Казахстана Адпаведнае рашэнне замацавалі ў сумеснай заяве кіраўнікі дзяржаваў-удзельніц Мытнага саюза ўчора ў Астане на паседжанні рады ЕўрАзЭС. Такім чынам, паміж трыма краінамі ўтвараецца адзіная мытная тэрыторыя. Са словаў віцэ-прэм’ера Беларусі Андрэя Кабякова, ад сённяшняга дня істотным чынам змяняецца сітуацыя на беларуска-расійскай мяжы, паведамляе БЕЛТА. Да сённяшняга дня на гэтай мяжы расійскі бок ажыццяўляў мытнае афармленне і мытны кантроль у дачыненні тавараў з трэціх краін па больш чым 11 тысячах 700 пазіцыях. Цяпер будуць кантраляваць усяго некалькі дзясяткаў пазіцый тавараў, па якіх прадугледжаны выключэнні з рэжыму адзінай мытнай тэрыторыі.