Сёння пачаўся прыём дакументаў у творчыя і “сілавыя” ВНУ
Сёння пачынаецца прыём дакументаў у вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі першага патоку — творчыя і "сілавыя".
Гэта Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў, Акадэмія мастацтваў, Акадэмія музыкі, а таксама Вайсковая акадэмія, Акадэмія МУС, Камандна-інжынерны інстытут і Гомельскі інжынерны інстытут МНС.
Прыём дакументаў у творчыя ВНУ будзе праводзіцца да 11 ліпеня. "Сілавыя" ВНУ будуць прымаць дакументы з 5 па 16 ліпеня.
Ва ўсе іншыя дзяржаўныя і прыватныя ВНУ краіны на ўсе формы навучання (акрамя завочнай і вячэрняй формы ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю) прыём дакументаў будзе ажыццяўляцца з 12 па 29 ліпеня (на вайсковыя факультэты — з 12 па 26 ліпеня).
Сёлета прыём абітурыентаў будзе праводзіцца ў 53 ВНУ, сярод якіх 43 дзяржаўныя і 10 прыватных.
Плануецца прыняць 75,3 тысяч чалавек, у тым ліку 42,5 тысячы — на дзённую форму навучання і 32,8 тысячы — на завочную; 30,8 тысяч студэнтаў будуць прыняты ў дзяржаўныя ВНУ за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.
БелаПАН