Сёння пачынаецца прэс-тур у Беларусь для прадстаўнікоў расійскіх СМІ

Журналісты 72 рэгіянальных і 6 федэральных сродкаў масавай інфармацыі сустрэнуцца з кіраўнікамі беларускіх дзяржструктур, наведаюць прамысловыя, сельскагаспадарчыя, вайсковыя і культурныя аб’екты Магілёўскай вобласці і сталіцы.
У прыватнасці, яны азнаёмяцца з работай прадпрыемства “Белшына”, шклозавода “Ялізава”, наведаюць гарналыжны цэнтр “Сілічы” і пабываюць у 15-й зенітна-ракетнай брыгадзе ВПС і войскаў ПВА.

Першы канал