Сёння пачынаецца суд над Аўтуховічам і Асіпенкам
10 сакавіка ў Вярхоўным судзе Беларусі пачынаецца працэс па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Ўладзіміра Асіпенкі. Паседжанне прызначаны весці суддзя Аляксей Цяцюхін. Працэс пачнецца ў 10.00 у адкрытым рэжыме. Аднак калі адзін з бакоў заявіць хадайніцтва аб правядзенні паседжання ў закрытым рэжыме, суддзя можа яго задаволіць.
Як нагадвае БелаПАН, Мікалая Аўтуховіча, Уладзіміра Асіпенку і Юрыя Лявонава затрымалі 8 лютага 2009 года. 20 лістапада Асіпенку і Аўтуховічу выставілі абвінавачванне ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акту.
Лявонава на пачатку жніўня вызвалілі з-пад варты, а 24 верасня з яго былі знятыя ўсё абвінавачванні.
У студзені 2010 года міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch прызнала, што ваўкавыскія прадпрымальнікі былі арыштаваныя па палітычна матываваных справах.