Сёння пачынаецца візіт Патрыярха Кірылы ў Беларусь
Сёння пачынаецца візіт Патрыярха Кірылы ў Беларусь. Ён працягнецца тры дні. Сярод мэтаў візіту — духоўныя зносіны з беларускай паствай, сумесныя малітвы аб царкве і народзе, а таксама сустрэчы з грамадскасцю і моладдзю Беларусі.
З самага пачатку Патрыярх наведае мінскі Свята-Духаў кафедральны сабор, дзе паклоніцца Мінскаму абразу Божай Маці і мошчам святой Сафіі Слуцкай.
Затым Патрыярх наведае храм-помнік у гонар Усіх святых і нявінна забітых у Айчыне нашай. Пасля адбудзецца ўрачысты сход у Палацы Рэспублікі, на якім будуць прысутнічаць прадстаўнікі дзяржаўных органаў, свецкай і царкоўнай грамадскасці, моладзі. Тут жа пройдзе святочны канцэрт.
У суботу ўвечары Кірыла пераедзе ў Полацак, а на наступны дзень — у Віцебск. Праграма візіту завершыцца 28 верасня сустрэчай Патрыярха з віцебскай моладдзю ў Летнім амфітэатры.
БЕЛТА