Сёння пачынаецца візіт у Беларусь прадстаўніка Еўракамісіі
Намеснік генеральнага дырэктара Генеральнага дырэктарата па знешніх сувязях Еўракамісіі Х'юга Мінгарэлі 29 жніўня прыбудзе ў Мінск з двухдзённым візітам. Плануецца, што ён сустрэнецца з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеям Мартынавым, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці Беларусі і БДІПЧ АБСЕ. Як паведамляе прэс-служба Еўракамісіі, вызваленне палітвязняў "разам з далейшымі крокамі ў накірунку павагі дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства права, пацвердзіць пазітыўны імпульс і дазволіць паступова аднавіць дыялог паміж ЕС і Беларуссю".
БелаПАН
БелаПАН