Сёння пачынаюцца маштабныя вучэнні беларускіх паветраных сіл
Сёння ў адпаведнасці з планам падрыхтоўкі войскаў у 2008 годзе пачаліся вучэнні з шэрагам злучэнняў і воінскіх часцей Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Беларусі.
Вучэнні пройдуць па 11 верасня пад кіраўніцтвам камандуючых войскамі аператыўна-тактычных камандаванняў ВПС і войскаў СПА. Актыўная фаза запланавана на палігоне Ашулук у Астраханскай вобласці (Расія), дзе баявыя разлікі зенітных ракетных злучэнняў выканаюць баявыя стрэльбы.
БелаПАН