Сёння пачынаюцца сесіі дзвюх палат Нацыянальнага сходу
4 кастрычніка пачынаюць працу сесіі абедзвюх палат Нацыянальнага сходу Беларусі, інфармуе БелаПАН. У парадку дня шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў уключана 36 пытанняў, у тым ліку дзевяць законапраектаў у першым чытанні, шэсць — у другім, а таксама 17 ратыфікацый міжнародных дамоваў, тры дэкрэты і кадравыя пытанні.
Нагадаем, 7 і 14 верасня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў збіраліся на пазачарговую сесію. На ёй было прынятае рашэнне аб прызначэнні прэзідэнцкіх выбараў на 19 снежня, а таксама ў двух чытаннях быў прыняты праект бюджэту на 2011 год.
Верхняя палата парламента — Савет Рэспублікі — плануе 4 кастрычніка разгледзець 17 пытанняў, у тым ліку законапраекты аб рэспубліканскім бюджэце на 2011 год.