Сёння пад Мінскам пройдзе фолк-фэст "Камяніца"
Фолк-фэст "Камяніца" пройдзе сёння ў Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам. Прыхільнікі фальклорных эксперыментаў пачуюць славутыя гурты “Троіца”, “Палац”, архаічны праект “Guda” і больш маладыя гурты “Akana”, “Маланка Окестра” і “Бан-Жвірба”.
Як чакаецца, адмысловы госць фэсту рок-музыка Лявон Вольскі будзе спяваць народныя песні. Арганізатары таксама абяцаюць народныя гульні і забавы.
Фестываль працягнецца з 15 да 22 гадзін.
Глядзі таксама: Фестываль “Камяніца” робіцца модным і спрабуе аб’яднаць фолк-тусоўку