Сёння палітвязню Аляксандру Казуліну споўнілася 52 гады

25 лістапада палітвязню, лідэру Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандру Казуліну споўнілася 52 гады.   Ён нарадзіўся ў Мінску. З 1996 па 2003 год быў рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Прафесар, доктар навук. З 2005 года Казулін перайшоў у апазіцыю да ўлады, ствараў апазіцыйны рух, а пасля ачоліў сацыял-дэмакратычную партыю. У 2006-м балатаваўся на пасаду прэзідэнта краіны.

За кратамі Аляксандр Казулін знаходзіцца роўна 1 год і 8 месяцаў. Ён быў асуджаны на пяць з паловай гадоў пазбаўлення волі за арганізацыю вулічнай акцыі 25 сакавіка 2006-га. Пакаранне палітык адбывае ў віцебскай папраўчай калоніі агульнага рэжыму “Віцьба-3”.

Паводле звестак БелаПАН, цяпер там знаходзіцца сям’я Казуліна, якая атрымала дазвол на трохдзённае спатканне з ім.

Нагадаем, што ўлады не дазволілі правядзенне 25 лістапада пікетаў у падтрымку палітвязняў, у тым ліку і Казуліна, у Гродне і Мінску.