Сёння павінен быць вызвалены Віктар Івашкевіч
Палітык быў затрыманы ў Дзень Волі ў Мінску.
Нагадаем, актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларускі рух" Віктар Івашкевіч "атрымаў" ад суддзі Савецкага раёна Мінска Аксаны Рэлявай 10 сутак арышту. Палітык прызнаны вінаватым у дробным хуліганстве – ён нібыта нецэнзурна лаяўся ў грамадскім месцы.