Сёння працягнецца перагляд справы Андрэя Бандарэнкі

Нагадаем, Андрэй Бандарэнка, адбыўшы год зняволення паводле прысуду ў справе, дзе яму былі выстаўленыя абвінавачанні спярша ў крадзяжы, а затым у махлярстве, дамогся перагляду справы.

У 2008 годзе Бандарэнка балатаваўся ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, спрабаваў аспрэчыць вынікі галасавання і апынуўся за кратамі на 6 гадоў.

Працэс над Бандарэнкам вядзе суддзя Таццяна Ермаловіч.