Сёння праваслаўныя хрысціяне адзначаюць Раство

Сёння, 7 студзеня — праваслаўныя Каляды, свята Раства Хрыстовага. Гэта адно з найважнейшых хрысціянскіх святаў, якое адзначае нараджэнне Ісуса Хрыста. Гэтае свята завяршае саракадзённы Калядны пост (святую Чатырыдзясятніцу), а напярэдадні свята трымаецца строгі пост. Пасля Калядаў надыходзяць святкі — святыя дні, альбо 12 дзён, цягам якіх адзначаецца свята.