Сёння Радаван Караджыч першы раз стане перад Гаагскім трыбуналам

Былы прэзідэнт Рэспублікі Сербскай Радаван Караджыч сёння першы раз стане перад судом у Гаазе. Працэс будзе праходзіць у тым самым памяшканні, дзе судзілі былога прэзідэнта Сербіі Слабадана Мілошавіча.
Як паведамляе радыё В92, абвінавачванне ахоплівае амаль усе злачынствы, за якія судзяць у Гаазе, уключаючы генацыд. Сёння Караджыч павінен адказаць, хто будзе яго бараніць: ён сам або адвакаты, ці разумее ён абвінавачванне і ці не хоча ён прызнаць сваю віну.

На гэтыя пытанні лідэр баснійскіх сербаў можа адказаць адразу або папрасіць адтэрміноўку на 30 дзён.