Сёння распачынаецца Вялікі пост у рыма-каталікоў

Традыцыйна ў праваслаўных і каталікоў Вялікадню папярэднічае саракадзённы Вялікі пост, які нагадвае аб саракадзённым знаходжанні Ісуса Хрыста ў пустыні.

У праваслаўных і ўніятаў Вялікі пост пачаўся 7 сакавіка. У рыма-каталікоў пост распачынае Папяльцовая серада. Сёлета яна прыпадае на 9 сакавіка.

У Папяльцовую сераду вернікі прымаюць удзел у святой Імшы, падчас якой адбываецца пасыпанне галоваў попелам, сімвалам пакаяння, часовага перабывання чалавека на гэтай зямлі, яго грэшнасці.