Сёння стартуе мужчынскі чэмпіянат Беларусі па баскетболе
17-ы мужчынскі чэмпіянат Беларусі па баскетболе стартуе ў пятніцу ў чатырох гарадах краіны. У ім выступяць 8 каманд. У першым туры сустракаюцца "Сож" (Гомель) - "Віталюр" (Мінск), "Лакаматыў-КіС" (Віцебск) - "Мінск-2006", ОЗАА (Асіповічы) - БНТУ (Мінск), "Тэмп-ОШВСМ" (Магілёў) - "Гродна-93".
Турнір пройдзе па традыцыйнай схеме: на першым этапе каманды згуляюць паміж сабой па 4 разы. Пасля яны будуць падзеленыя на два квартэты - фаварыты яшчэ сустрэнуцца па чатыры разы.
Па завяршэнні другога этапа будуць сфармаваныя пары чвэрцьфіналістаў, якія працягнуць барацьбу за ўзнагароды ў серыях матчаў плэй-оф.
БЕЛТА нагадвае, што праз тыдзень пачнецца і жаночы чэмпіянат Беларусі па баскетболе.