Сёння стартуе прыёмная кампанія 2010 года
Раніцай 9 ліпеня ВНУ першай плыні адкрылі свае дзверы для будучых першакурснікаў. У асноўным, гэта навучальныя ўстановы сілавых ведамстваў, а таксама вышэйшыя школы культуры і мастацтваў. На наступным тыдні ў гэтых ВНУ пачнуцца ўнутраныя іспыты. А канчаткова абітурыенты вну першый плыні павінныя вызначыцца з выбарам да 13 ліпеня, паведамляе тэлеканал СТВ.