Сёння – Сусветны дзень хворага

Дзень хворага мае на мэце нагадаць, што ў сітуацыі пакуты і цярпення не дастаткова толькі адпаведнай медыцынскай тэрапіі, а  яшчэ вельмі патрэбна чалавечая цеплыня.

"Калі кожны чалавек з’яўляецца нашым братам, то асабліва слабы, церпячы і патрабуючы апекі павінен аказацца ў цэнтры нашай увагі, каб ніхто не адчуваў сябе забытым ці пакінутым",  - гаворыцца ў Папскім пасланні на Сусветны дзень хворага 2011 года, паведамляе Catholic.By.