Сёння — Сусветны дзень здароўя
Яго адзначаюць штогод 7 красавіка. Менавіна ў гэты дзень у 1948 годзе была створана Сусветная арганізацыя аховы здароўя.
У гэты дзень ва ўсім свеце ладзяць мерапрыемствы, скіраваныя на тое, каб людзі зразумелі, як шмат значыць здароўе ў іх жыцці. Штогод дзень здароўя праходзіць пад рознымі дэвізамі. Напрыклад: “Актыўнасць — шлях да доўгажыхарства”, ці “Абаронім здароўе ад змяненняў клімату”.
2011 год Сусветная арганізацыя аховы здароўе прысвячае праблемам антыбіётыкаў, а дакладней — устойлівасці да іх бактэрыяльных агентаў. Эфектыўнасць антыбактэрыяльнай тэрапіі зніжаецца, лічаць эксперты. І хоць гэта яшчэ не стала сур’ёзнай праблемай, аднак сітуацыя на планеце можа змяніцца. Таму спецыялісты будуць абмяркоўваць, як зрабіць антыбіётыкі эфектыўнымі.